Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Журналісты

Мікалай Дзмітрыевіч Антаноўскі нарадзіўся 6 студзеня 1952 г. у вСташаны Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы (1969) працаваў у калгасе, служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1978).

Настасся Мікалаеўна Нарэйка нарадзілася 28 лістапада 1986 г. у г. Маладзечна Мінскай вобласці. У 2004 г. скончыла Маладзечанскую гімназію № 10, у якой выкладанне вялося выключна на беларускай мове. На роднай мове размаўлялі заўсёды і дома. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх Настасся не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці.

Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 г. у вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі, у 1929 г. бацькі ўступілі ў калгас. У вялікай сям’і Васіль быў пятым дзіцём.

Сямён Сцяпанавіч Свістуновіч нарадзіўся 23 жніўня 1946 г. у вёсцы Конькі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Паўла Васільевіча Масленікава, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым — у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).

Анатоль Ільіч Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1956 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Аляксандр Майсеевіч Юдзіцкі нарадзіўся 5 красавіка 1941 г. у г. Херсон (Украіна). Яго бацька Пётр Гранік загінуў на фронце. Выхоўваў малога айчым Міхаіл Юдзіцкі. Дзяцінства прыпала на цяжкія пасляваенныя гады. Пасля заканчэння школы Аляксандр Юдзіцкі працаваў слесарам, мацавальшчыкам горных вырабатак. У 1964 г. скончыў Крыварожскі гарнарудны інстытут па спецыяльнасці «электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак».

Святлана Ануфрыеўна Курылік (у дзявоцтве Локтыш) нарадзілася 28 мая 1971 г. у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вёска знакаміта тым, што тут напачатку ХХ ст. настаўнічаў малады Якуб Колас, апісаў яе ў аповесці «У палескай глушы». У 1977 г. Святлана пайшла вучыцца ў СШ № 2 г. Ганцавічы. У 1983 г. разам з сям’ёй пераехала ў Цюменскую вобласць (Расія), на радзіму вярнулася ў 1988 г.

Павел Андрэевіч Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1955).

Мікалай Іванавіч Навумчык нарадзіўся 8 снежня 1970 г. у вёсцы Зарэчка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школе любіў літаратуру, з цікавасцю пісаў сачыненні, двойчы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу сачыненняў «Самы цікавы дзень лета». З пятага класа супрацоўнічаў з раёнкай «Запаветы Леніна», дасылаў допісы ў газету «Піянер Беларусі».

Старонка 3 з 7